МАРГ і МАЗ “не заўважылі” прапанову абмежаваць продаж алкаголю на запраўках

Кавалькова

Прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі месяц таму на сустрэчы з міністрам аховы здароўя перадалі яму каля 2,5 тыс. подпісаў у падтрымку заканадаўчых прапаноў БХД па рэгуляванні продажу алкаголю ў краіне. Нягледзячы на атрыманне адказу, адно з узнятых пытанняў – продаж алкаголю на аўтазаправачных станцыях – так і засталося без адказу.

Няма на яго адказу і з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, куды таксама былі перададзеныя подпісы, паведамляе BCHD.INFO.

“У сваіх адказах ні МАРГ, ні Мінаховыздароўя не звярнулі ўвагі на нашу прапанову адмяніць продаж алкаголю на АЗС. Мы лічым, што гэта зроблена наўмысна, каб абараніць запраўкі. Але ў развітых краінах алкаголь не прадаецца на запраўках. І мы патрабуем адрэагаваць на гэты пункт, таму зараз рыхтуем новы зварот, бо 2,5 тыс. чалавек, якія падтрымалі гэту прапанову, адказу на яе так і не пачулі”, – адзначыла кіраўнік кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” Вольга Кавалькова.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі