У Мінску прадставілі кнігу пра евангельскае прабуджэнне 1930-х у Беларусі

книга
У Мінску 25 красавіка ў Тэалагічным інстытуце, у якім навучаюцца  чальцы цэркваў Хрысціянаў веры Евангельскай, прайшла прэзентацыя кнігі дыякана царквы ХВЕ з Краснага Уладзіміра Русецкага “Пастар Станіслаў Нядзьвецкі і евангельскае прабуджэнне на паўночным захадзе Беларусі”.

Перад студэнтамі выступіў аўтар – таксама выпускнік Тэалагічнага інстытута, паведамляе оцхве.бел.

Уладзімір Русецкі апавёў пра асноўныя моманты жыцця і служэння пастара Станіслава Нядзьвецкага, пра яго шлях да Бога і да Беларусі.

Адказная за тэатральнае служэнне царквы ХВЕ “Ян Прадвеснік” Наталля Бачышча прачытала маналог Зінаіды Нядзьвецкай. Творчы нумар дапамог удзельнікам прэзентацыі перанесціся ў Заходнюю Беларусь 1920-1930-х гадоў, зразумець пераломныя моманты біяграфіі пастара Станіслава Нядзьвецкага.

У заключнай частцы кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак адзначыў, што выхад кнігі Уладзіміра Русецкага – значная падзея для беларускай гістарычнай навукі, бо гэтая біяграфія беларускага пратэстанцкага пастара – першая, напісаная на навуковым узроўні і выдадзеная ў выглядзе асобнай кнігі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі