У Гродне з фотаздымку на сайце абласной газеты выразалі ікону Хрыста

screenshot_10

На сайце дзяржаўнай газеты «Гродзенская праўда» знікла ікона Хрыста, пры гэтым на іншых фота ў гэтым жа матэрыяле ікону відаць. Фота зроблена 6 траўня падчас пасадкі алеі «Сирень Победы» недалёка ад Каложскай царквы. У акцыі ўдзельнічалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, ветэраны, школьнікі і прадстаўнікі царквы.

Усё праходзіла побач з парафіяльным цэнтрам, дзе над уваходам пастаянна вісіць ікона Хрыста. Удзельнікі фатаграфаваліся на фоне будынка і ў матэрыялах СМІ ікону добра відаць, акрамя адной загалоўнай фатаграфіі «Гродзенскай праўды», на якім ікона знікла, што выклікала абурэнне ў вернікаў, прадстаўнікоў царквы і савета ветэранаў, паведамляе Hrodna.life.

Так, старшыня ветэранскай арганізацыі пры ЖЭС-5 В.А. Пісараў выказаў ад імя ўсіх удзельнікаў ўрачыстага мітынгу ў Каложскім парку абуранасць, здзіўленне і заклапочанасць тым, што на фота «Гродзенскай Праўды» адсутнічае ікона Хрыста. «Сучасная праваслаўная царква актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці краіны, клапоціцца аб патрыятычным выхаванні моладзі, прышчэпліваючы людзям любоў і павагу адзін да аднаго, нясе словы Праўды. Хацелася б ведаць, ад каго зыходзіла ініцыятыва замаляваць на фота ікону і ў імя чаго?» — пытаецца ветэран.

5-12

Настаяцель Каложскай царквы Аляксандр Балоннікаў таксама быў здзіўлены, чаму такое адбылося.

Навіну з фотаздымкамі перадрукавалі некалькі раённых газет і сайт Гродзенскага гарвыканкама. Пасля шматлікіх скаргаў у рэдакцыю газеты галоўную фатаграфію памянялі. Зараз на ёй прысутнічае ікона. Але на сайтах, што зрабілі перадрукі, фатаграфія застаецца старой.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі