У Брэсце пройдзе Другі Міжнародны кангрэс «Сэрца для сірот»

З 18 па 20 мая ў Брэсце на базе баптысцкай царквы па вуліцы Фортачная, 61\1 адбудзецца Другі Міжнародны кангрэс служэння «Сэрца для сірот». Галоўная яго мэта — падбадзёрванне і падтрымка прыёмных сем’яў, матывацыя новых сем’яў і біблейскае асвятленне тэмы ўсынаўлення.

Пражыванне і харчаванне аплачвае служэнне «Сэрца для сірот», паведамляе ў сваім блогу Васіль Трубчык.

Да ўдзелу запрашаюцца прыёмныя бацькі, усынавіцелі і апекуны, валанцёры і лідары служэння сіротам, а таксама думаючыя пра служэнне сіраце.

Прадстаўнікі аргкамітэта: ад Беларусі — Уладзімер Сімановіч (simonovich100@gmail.com, +375297925604), ад Расіі — Павел Зеленченков (zelenchenkov-32@mail.ru, +8 950 695 2280), ад Украіны — Андрэй Матвійчук (andre3@inbox.ru, +38 097 642 3519).

Рэгістрацыю можна прайсці тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі