Лукашэнка: Калі Гасподзь і Алах дасць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 мая прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця форуму «Адзін пояс і адзін шлях» у Пекіне, а таксама правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам. Бакі абмяняліся думкамі аб стане беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва і перспектывах яго развіцця.
«Дзякуй, што памятаеце нюансы і дэталі нашай сустрэчы ў Мінску. Калі Гасподзь і Алах дасць, мы з Вамі сустрэнемся ў пачатку жніўня зноў. Мы Вас чакаем», – сказаў прэзідэнт, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнікі дзвюх краін сышліся ў меркаванні, што рэгулярны абмен візітамі на вышэйшым узроўні дазволіў краінам здзейсніць прарыў у двухбаковых адносінах. На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё прамысловай кааперацыі, існуючыя праекты і перспектывы стварэння новых сумесных прадпрыемстваў у Пакістане. Яшчэ адной тэмай перамоваў сталі пастаўкі беларускіх прадуктаў на пакістанскі рынак.
15 траўня Аляксандр Лукашэнка выступіў на пасяджэнні круглага стала кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц форуму міжнароднага супрацоўніцтва “Адзін пояс і адзін шлях”, а таксама правёў двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)