У Іванаве напярэдадні свята Андрэя Баболі вандалы разбілі помнік святому

Боболя
У Іванаве ў ноч на 15 траўня невядомы вандалы разбілі помнік каталіцкаму святому Андрэю Баболе.

Вандалы знішчылі помнік – каменную пліту з памятным тэкстам пра “апостала Палесся” – напярэдадні дня літургічнага ўспаміну святога, які Каталіцкая  Царква перажывае 16 траўня. На 20 траўня ў іванаве запланаваныя маштабныя святкаванні  ў гонар святога з удзелам каталікоў з розных куткоў дыяцэзіі, паведамляе catholic.by.

Разбітая пліта знаходзілася каля «Крыжоў Адзінства» — месца на ўскраіне горада, дзе распачаўся мучаніцкі шлях святога.

Некалькі месяцаў таму стары памятны знак быў заменены на новы.

Прадстаўнікі касцёльнай улады паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі