У Пастаўскім раёне невядомыя разбілі 30 каталіцкіх надмагілляў

Поставы
У вёсцы Груздава ў Пастаўскім раёне 14 траўня мясцовыя жыхары паведамілі ў міліцыю аб тым, што на вясковых могілках пашкоджаныя каля 30 надмагільных помнікаў.

Большасць помнікаў часткова разбітыя, панішчаныя крыжы ляжаць побач, паведамляе Радыё Свабода.

Поставы
Праз некалькі гадзінаў у Іванаве ў Брэсцкай вобласці кіраўніцва каталіцкай парафіі звярнулася ў міліцыю з заявай аб тым, што на ўскрайку горада невядомымі разбіты помнік святому Андрэю Баболю – апекуну парафіі, урачыстасці ў гонар якога запланаваныя ў горадзе на 20 траўня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі