Затрыманыя падазраваныя ў вандалізме на Пастаўскіх могілках

6800C3D1-6801-4A43-B70E-C9FEDE6A0EED_w1023_r1_s

Акт вандалізму на каталіцкіх могілках у вёсцы Груздава Пастаўскага раёну Віцебскай вобласці ўчынілі школьнікі — трэцякласнік і два вучні 7 класу. Колькасьць пашкоджаных помнікаў ацэньваецца ў некалькі дзясяткаў. Мясцовыя жыхары кажуць — больш за 120.

«Пашкоджана помнікаў насамрэч многа, некалькі дзясяткаў, як старыя, так і новыя. У Пастаўскім РАУС сказалі, што пакуль не могуць вызначыцца дакладна па лічбе», — сказалі карэспандэнту Радыё Свабода ў Віцебскім абласным упраўленні ўнутраных спраў.

Нагадаем, большасць помнікаў часткова разбітая, панішчаныя крыжы ляжаць побач.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі