Пробашч парафіі ў Кемелішках пацвердзіў інцыдэнт з Анжалікай Борыс
Пробашч каталіцкай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кемелішках (Астравецкі раён) Павел Гардзейчык пацвердзіў карэспандэнту Krynica.info інфармацыю пра інцыдэнт, які здарыўся ў супольнасці з удзелам старшыні неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс, аб якім гаворыцца ў звароце вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, апублікаваным у “Гродзенскай праўдзе”.
Паводле яго, здарэнне адбылося 6 студзеня – на свята Трох каралёў падчас польскамоўнай Літургіі, чытанне і казанне на якой было па-беларуску. “І гэта іх (прадстаўнікоў СПБ – Krynica.info) вельмі не задаволіла. А людзям гэта даспадобы”, – адзначыў святар, падкрэсліўшы, што беларускую мову для казання абраў з душпастырскіх мэтаў.
“Яна (Анжаліка Борыс – Krynica.info) пасля нешта тлумачыла людзям, што думала, што тут палякі сабраліся, а чамусьці ксёндз кажа на беларускай мове. Але такога канфлікту, калі да ксяндза прыйшлі і пачалі нейкія свае меркаванні з бунтам, з гневам нешта казаць. Такога канфлікту не было. Я Імшу адправіў, тое, што яны там сябе дрэнна паводзілі падчас Святой Імшы, тое, што ім не было камфортна з-за беларускай мовы і яны ўсміхаліся з гэтага, то гэта было. Меў месца пасля і кароткі каментар Анжалікі Борыс пасля Святой Імшы. Але я нічога не тлумачыў. Навошта? Я гавару на той мове, на якой людзям будзе зразумела. На якой будзе перш за ўсё зразумела дзецям, моладзі, а была моладзь на той Імшы, бо была сцэнка”, – дадаў суразмоўца.
“А як такога канфлікту, то са мной ніхто не канфліктаваў. Так, было трохі дзіўна яе слухаць і было дзіўна слухаць у касцёле тое, што яна потым людзям казала. Я ніколі не дзяліў і не дзялю Касцёл на палякаў, беларусаў, украінцаў і рускіх”, – падкрэсліў кс. Павел Гардзейчык.
Што тычыцца звароту, то, адзначыў святар, пра яго ён даведаўся толькі 18 траўня, атрымаўшы па Viber паведамленне са спасылкай. Хто яго напісаў, для чаго і ці дасылаўся раней зварот у Гродзенскую курыю, ксёндз не ведае.
Са СМІ пра зварот вернікаў даведаўся і прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі кс. Юрый Марціновіч. Ці атрымлівала Гродзенская курыя яго раней, да публікацыі ў “Гродзенскай праўдзе”, ён пакуль не ведае.
Звязацца з прэс-сакратаром Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі кс. Юрыем Санько не атрымалася.
Нагадаем, 18 траўня ў дзяржаўнай “Гродзенскай праўдзе” быў апублікаваны зварот вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, у якім яны на падставе інцыдэнту ў Кемелішках ў студзені просяць іх абараніць ад Анжалікі Борыс. Між тым у неафіцыйным Саюзе палякаў на Беларусі лічаць, што публікацыя звароту ў СМІ ставіць на мэце дыскрэдытацыю “СПБ і ягонай старшыні у моўным пытанні у сувязі з барацьбой Анжалікі Борыс і СПБ за захаванне польскамоўнымі школамі ў Гродне і Ваўкавыску статусу польскамоўных”.
Фота Wikimedia.org
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)