З’езд БХД адбудзецца ў другой палове 2017 года

5 з'езд БХД_32

Нацыянальная Рада Беларускай хрысціянскай дэмакратыі большасцю галасоў прыняла рашэнне пра тое, што юбілейны з’езд БХД з падачай дакумантаў на рэгістрацыю адбудзецца ў другой палове 2017 года.

24, 25 і 27 траўня ў Менску пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю партыі, паведамляе BCHD.INFO.

Так, у сераду 24 траўня БХД правядзе канферэнцыю “Сто гадоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” (пачатак а 12:00 па адрасе Шчорса, 1а), 25 траўня адбудзецца экскурсія па менскіх мясцінах БХД, а 27 траўня пройдзе cвяточны сход, прысвечаны 100-годдзю Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і рэгістрацыйны сход грамадскага аб’яднання “Хрысціянска-дэмакратычны рух”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі