Анджэй Пачобут: Імша, падчас якой адбыўся “інцыдэнт” з Борыс, павінная была быць па-польску
Актывіст польскага культурніцкага і грамадскага руху Гродзеншчыны журналіст Анджэй Пачобут, каментуючы інцыдэнт, пра які распавяла ў форме надрукаванага ліста вернікаў “Гродзенская праўда” і які стаўся нібыта сведчаннем агрэсіўнага стаўлення кіраўнічкі неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс да выкарыстання беларускай мовы ў касцёле, настойвае, што інцыдэнт пададзены ў медыях цалкам аднабакова.
Нагадаем, 18 траўня ў дзяржаўнай “Гродзенскай праўдзе” быў апублікаваны зварот вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, у якім яны на падставе інцыдэнту ў Кемелішках ў студзені просяць іх абараніць ад Анжалікі Борыс. Між тым у неафіцыйным Саюзе палякаў на Беларусі лічаць, што публікацыя звароту ў СМІ ставіць на мэце дыскрэдытацыю “СПБ і ягонай старшыні у моўным пытанні у сувязі з барацьбой Анжалікі Борыс і СПБ за захаванне польскамоўнымі школамі ў Гродне і Ваўкавыску статусу польскамоўных”.
“Здарэнне адбылося 6 студзеня – на свята Трох каралёў падчас польскамоўнай Літургіі, чытанне і казанне на якой было па-беларуску. Гэта іх вельмі не задаволіла. А людзям гэта даспадобы”, – патлумачыў душпастыр парафіі кс. Павел Гардзейчык.
“Ксёндз забыў толькі дадаць, што адмыслова старшыня СПБ прыехала на польскую Імшу, батлейка была ў выкананні дзяцей, якія вучацца польскай мове. Нягледзячы на тое, што Імша была пазначана як польская, ксендз вырашыў казанне казаць па-беларуску. Дзеці, пра якіх ён клапоціцца, нагадваю, вучацца польскай мове. Ксендз пра гэта усё ведаў. Увагі наконт смеха няхай будуць на ягоным сумленні. Але гэта усе на самой справе другаснае. Галоўнае, – што гэта было у студзені. Ні біскуп ні арцыбіскуп ніякага зварота не атрымоўвалі, а даведаліся пра яго з Інтэрнэта і “Гродзенскай праўды”. Ліст ананімны, нікім не падпісаны”, – падкрэслівае Анджэй Пачобут.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)