Інцыдэнт у Кемелішках: мітрапаліт Кандрусевіч не атрымліваў ніякага ліста

Кандрусевіч2+

Каталіцкі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч не атрымліваў ніякага ліста ад вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі адносна старшыні неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Анжалікі Борыс.

«Мітрапаліт сказаў, што на сённяшні дзень ён не атрымаў ніякага ліста”, – паведаміў увечары 19 траўня карэспандэнту Krynica.info прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі кс. Юрый Санько.

Нагадаем, 18 траўня ў дзяржаўнай “Гродзенскай праўдзе” быў апублікаваны зварот вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі да мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, у якім яны просяць іх абараніць ад Анжалікі Борыс. Повадам для звароту стаў інцыдэнт 6 студзеня ў парафіі Кемелішкі (Астравецкі раён), калі яна раскрытыкавала тое, што падчас польскамоўнай Імшы дзеля душпастырскіх мэтаў казанне і чытанне былі па-беларуску.

У неафіцыйным Саюзе палякаў на Беларусі лічаць, што публікацыя звароту ў СМІ ставіць на мэце дыскрэдытацыю “СПБ і ягонай старшыні у моўным пытанні у сувязі з барацьбой Анжалікі Борыс і СПБ за захаванне польскамоўнымі школамі ў Гродне і Ваўкавыску статусу польскамоўных”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі