У Гомелі распачалі будаўніцтва дома на габрэйскіх могілках

кладбище
Гомельскія актывісты распачалі кампанію па зборы подпісаў супраць будаўніцьва новага 18-павярховага дома на месцы старых габрэйскіх могілак.

Петыцыя, паставіць подпіс пад якой можна тут, звернутая ў міністэрства культуры. Актывісты просяць правесці прафесійныя археалягічныя раскопкі, каб патлумачыць і падцвердзіць інфармацыю на прадстаўленых фатаздымках, якія сведчаць аб тым, што на месцы будаўніцтва знаходзяцца косткі памерлых.

Аб тым, што на будаўнічай пляцоўцы раней былі габрэйскія могілкі, сведчыць план Гомеля 1913 года.

Працы распачаліся 15 траўня, пасля таго, як будаўнікі дасталі з зямлі 10 траўня кантрольную колькасць грунта, у якім парэшткаў не было.

кладбище
13 траўня грамадскія актывісты наведалі месца будоўлі і высветлілі, што выкапаныя шурфы вельмі неглыбокія – да 180 см, гэта значыць, што замеры рабіліся не глыбей, чым на тоўшчу будаўнічага і побытавага смецця, нагрувашчанага цягам  стагоддзя.

На думку актывістаў, пахаваньні ў ХIХ стагодзьдзі павінныя былі праводзіцца на глыбіні 100-150 см непасрэдна ў мацерыковай (пясчаным) тоўшчы.

Цяпер актывісты рыхтуюць зварот у пракуратуру з апісаннем фактаў парушэння заканадаўства пры будаўніцтве.

Гомельскі актывіст Андрэй Стрыжак падкрэслівае, што гутарка ідзе не пра патрабаванне адмены будаўніцтва, а пра грунтоўныя археалагічныя раскопкі з удзелам гісторыкаў і пра верагоднасць перапахавання, паведамляе Радыё Свабода.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі