ХДЗ у Петраградзе: 1917-1918. ІІ з’езд БХДЗ

1495519804_1492858905_20170218_180425-1024x576

Пасля гістарычнага з’езду 24-25 траўня  1917 года вызначыліся два галоўныя агмяні БХДЗ – Хрысціянска-Дэмакратычная Злучнасць у Петраградзе і Хрысціянска-Дэмакратычная Злучнасць Беларусаў у Менску.

Галоўнымі працаўнікамі заснаванай ХДЗ у Петраградзе былі айцец Фабіян Абрантовіч і ксёндз Люцыян Хвецька. На іх кватэрах штонядзелі адбываліся сустрэчы й нарады. У касцёле святога Станіслава хрысціянскія дэмакраты збіраліся слухаць беларускія казані, спевы, ладзілі прадстаўленні. Да Злучнасці найперш гарнуліся беларусы-ўцекачы ды супрацоўнікі сталічных грамадскіх установаў-каталікі. Па-ранейшаму вялікую ролю адыгрываў тут Браніслаў Эпімах-Шыпіла.

Ужо ў другой палове 1917 года спісавы склад  ХДЗ у Петраградзе дасягнуў 300 чалавек, сотні ўдзельнічалі ў мерапрыемствах. Ксёндз Станкевіч апісвае сцяг ХДЗ: на адным баку “Пагоня” на васільковым тле, на іншым – абраз Маці Божай Вастрабрамскай на белым.

Сталіца імперыі перажывала страшныя часы рэвалюцыйнай разрухі, гвалту, голаду, тэрору – але і напрыканцы 1917-га, і  ўвесь 1918 год гняздо хрысціянскай дэмакратыі прыцягвала, выхоўвала, адагравала адарваных ад Радзімы беларусаў і рыхтавала актыў для працы на сваёй зруйнаванай зямлі.

23 студзеня 1918 года бальшавікі абвясцілі пра аддзяленне Царквы ад дзяржавы – што азначала пераслед як святароў і вернікаў, так і ўсякай хрысціянскай дзейнасці.

Тым не менш, 14-16 лютага 1918 года менавіта ў Петраградзе прайшоў ІІ з’езд беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Сярод іншага, ён прыняў рашэнне аб імкненні да незалежнасці Беларусі:

“У адносінах да малых народаў як Літва, Латвія, Беларусь, Украіна трэба стаяць на грунце поўнага іх самаазначэньня”.

Нагадаем, да прыняцця ІІІ статутнай граматы БНР заставалася яшчэ больш месяца.

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917 – 2017”

Працяг будзе

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі