У Еўрапейскага хрысціянска-палітычнага руху новы старшыня

DSC_9902

24 траўня на 14 генеральнай асамблеі Еўрапейскага хрысціянскага палітычнага руху (ECPM) яго новым прэзідэнтам быў абраны еўрадэпутат ад Славакіі, багаслоў і евангелізатар Браніслаў Шкрыпек.

Браніслаў Шкрыпек нарадзіўся ў 1970 годзе. Працаваў галоўным рэдактарам хрысціянскага часопісу “Nahlas”, ладзіў моладзевыя евангелізацыйныя спатканні. У 2012 годзе быў абраны ў парламент Славакіі ад кансерватыўнай партыі “Звычайныя людзі і незалежныя асобы”, з 2014 года – еўрадэпутат.

Еўрапейскі хрысціянскі палітычны рух (ECPM) з’яўляецца еўрапейскай палітычнай партыяй, якая стаіць на пазіцыях хрысціянскай дэмакратыі і сацыяльнага кансерватызму. Партыя мае шэсць дэпутатаў у Еўрапарламенце ад Нідэрландаў, Славакіі, Польшчы і Нямеччыны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі