У Мінску пад наглядам ГУУС прайшла экскурсія да 100-годдзя БХД

1495781696_img_8587

У Мінску працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да сотых ўгодкаў заснавання Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Сябры БХД наведалі імшу ў архікатэдральным касцёле, дзе праходзіў З’езд беларускага духавенства 24-24 траўня 1917 года, і паўдзельнічалі ў адмысловай экскурсіі па мясцінах БХД, арганізаванай культурніцкай камісіяй БХД.

Пад наглядам супрацоўнікаў ГУУС на чале з цэлым начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Мінску Максімам Грышчанкам сябры і прыхільнікі хрысціянскай дэмакратыі паслухалі пра гісторыю архікатэдральнага касцёла і гістарычнага з’езду 1917 года, паспрабавалі трапіць у клуб імя Дзяржынскага, збудаваны на месцы колішняй «Капліцы БХД», даведаліся пра хадэкаў Паўла Карузу і Яна Пазьняка, якіх, верагодна, трымалі ў «Амерыканцы», зайшлі ў Чырвоны касцёл, дзе працавалі Вінцэнт Гадлеўскі, Фабіян Абрантовіч, Віктар Шутовіч, Станіслаў Глякоўскі ды іншыя сябры БХД — і ўсклалі кветкі на магілу Алеся Траяноўскага, які аднавіў выданне хадэцкай газеты «Крыніца» ў 1990-я.

Па матэрыялах BCHD.INFO

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі