Георгій Дзмітрук: узаемаадносіны ўлады і рэлігійных арганізацый у Беларусі змяняюцца істотным чынам
За апошнія некалькі гадоў узаемаадносіны ўлады і рэлігійных арганізацый у Беларусі змяняюцца істотным чынам. Але пакуль не зразумела, у які бок, заявіў 24 траўня на канферэнцыі, прысвечанай стагоддзю Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук.
“Яшчэ 10 гадоў таму рэжым не быў гатовы да перагляду сваіх узаемаадносін да розных царкоўных групаў і аб’яднанняў. Больш за тое, рэжым не разглядаў хрысціянскую супольнасць як самастойнага і ўплывовага гульца за розумы і сэрцы беларусаў. Рэжым проста ігнараваў просьбы і запыты рэлігійных груп. Гэта заўсёды з’яўлялася тыповай мадэллю паводзінаў дзяржавы ў савецкі перыяд. У выніку, пагрозы і маніпуляцыі сталі звычайнымі метадамі ўздзеяння на хрысціянскую супольнасць. Але ў апошні час з’явіліся нейкія новыя тэндэнцыі ва ўзаемаадносінах. Магчыма, сёння рана казаць пра гэта. На фоне вельмі складанай сітуацыі ў суседняй Расіяй, звязаных з новым “законам Яравой” і наступнымі рэпрэсіямі супраць некаторых рэлігійных груп, сітуацыя ў Беларусі выглядае некалькі пазітыўнай. Будзем уважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі і з асаблівай заклапочанасцю – за сітуацыяй у Расіі”, – адзначыў ён, паведамляе BCHD.INFO.
Палітык таксама падкрэсліў, што веруючыя людзі з’яўляюцца галоўнай мэтавай аўдыторыяй БХД. “На падтрымку вернікаў мы разлічваем у першую чаргу ў нашай штодзённай палітычнай працы. Менавіта ў царкве мы чэрпаем і духоўныя, і інтэлектуальныя рэсурсы. Такім чынам, нас вельмі хвалюе сучасны стан хрысціянскай супольнасці”, – дадаў ён.
Сустаршыня БХД таксама заявіў, што беларускі народ стаміўся ад адсутнасці справядлівасці. “Звяртаючыся ў суд грамадзянін не можа даказаць сваю невінаватасць. Апраўдальны прысуд – гэта рэдкасць. Справядлівы або міласэрны прысуд – гэта вельмі вялікая рэдкасць. На мой погляд, стан судовай сістэмы гэта – галоўная прыкмета бездухоўнасці і дэградацыі кіруючага рэжыму. Атрымліваць асалоду ад безабароннасці простага чалавека перад тварам жорсткага рэпрэсіўнага апарату – гэта верх цынізму і бязбожнасці. Міласэрнасць і спачуванне сёння не ў цане. І гэта факт”, – адзначыў палітык.
А пастаянны эканамічны крызіс у Беларусі, паводле яго, – “гэта, перш за ўсё, вынік 20-гадовай дзейнасці адміністрацыйна-каманднай сістэмы эканомікі, не здольнай мяняцца ў новых рынкавых умовах”. “Адсутнасць рэформаў ставіць нас у бязвыхаднае становішча. І таму ў мяне ёсць поўнае права заявіць сёння: нас чакае эканамічнае дно”, – заявіў Георгій Дзмітрук.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)