Беларуская царква ў Лондане ўвайшла ў гарадскі топ-50 у галіне архітэктуры

Лондон
Першая беларуская царква грэка-каталікоў у Лондане, асвечаная паўгады таму, трапіла ў топ-50 найлепшых будынкаў Лондана за 2016 год.

Пра такі вынік абвесціў 21 траўня Каралеўскі інстытут брытанскіх архітэктараў (RIBA London Award), паведамляе Радыё Свабода.

Архітэктар сакральнай пабудовы, настаяцелем якой з’яўляецца спадчыннік а. Аляксандра Надсана – апякун і душпастыр грэка-каталікоў Вялікабрытаніі а. Сяргей Стасевіч, – Со Цзыўай нарадзіўся ў Кітаі, вырас у Ганконгу, атрымаў адукацыю ў Брытаніі, у 2007 годзе далучыўся да Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, а потым – да грэка-каталіцкага веравызнання.

Створаная архітэктарам царква шмат у чым нагадвае традыцыйныя барочныя цэрквы Беларусі і пабудаваная з дрэва. «Першы драўляны храм Лондана з 1666 года», – так напісала пра пабудову The Times.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі