У пралайф-прабегу па Гродна супраць абортаў узялі ўдзел 60 аўто і байкаў (відэа)


У Гродне 28 траўня прайшоў аўта-мотапрабег «Гродна – за забарону абортаў», удзел у якім узялі байкеры і аўтааматары – каталікі, праваслаўныя, а таксама гараджане, неабыякавыя да праблемы забойства ненароджаных дзяцей.

пробег
Удзел ў акцыі ўзялі гаспадары 60 транспартных сродкаў, паведамляе grodnensis.by.

Удзельнікі аўта-мотапрабега з адмысловымі транспарантамі праехалі па галоўных вуліцах горада, узяўшы ў малітоўнае кола ўсе бальніцы і жаночыя кансультацыі абласнога цэнтра, дзе здзяйсняюцца аборты.

Аўтапрабег стаў заключным акордам пралайф-марафона «15 дзён у абарону жыцця», арганізаванага Гродзенскім цэнтрам абароны жыцця і сям’і «Радзіма». Марафон стартаваў 14 траўня ля сцен праваслаўнага кафедральнага Пакроўскага сабора.

Гэта — чацвёрты па ліку дабрачынны марафон такога роду.

Адной з частак марафону стала сумесная малітва аб абароне жыцця ненароджаных немаўлятаў і акцыя «Свечка памяці», якія праходзілі на пляцоўцы каля сабора па суботах і нядзелях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі