Удзельнікі пралайф-аўтапрабега ў Гомелі: Штодня ў Беларусі праз аборт гіне 82 дзіцяці

Гомель
У Гомелі 3 чэрвеня прайшоў аўтапрабег у абарону жыцця – больш за дзесяць аўто са сцягамі і налепкамі з заклікамі не рабіць аборты пачалі шлях ад плошчы Паўстання, праехалі па цэнтральных вуліцах усіх раёнаў горада, пасля вярнуліся на плошчу Паўстання.

На плошчы Паўстання акцыя працягнулася: пралайф-актывісты раздавалі ўлёткі і буклеты з інфармацыяй пра сямейныя каштоўнасці, прэстыжы мацярынства, з заклікам захоўваць зачатым дзецям жыццё, а не забіваць іх праз аборты, паведамляе katolik-gomel.by.

У акцыі ўзяла ўдзел «Місіс Беларусь» Юлія Перагудава са сваёй сям’ёй.

аборт
Адна з удзельнікаў акцыі, медык-гінеколаг Ларыса Гапоненка, нагадала, што па дадзеных жаночых кансультацыяў Гомельскай вобласці, у якіх арганізаванае перадабортнае кансультаванне з удзелам медыкаў, валанцёраў і святароў, у мінулым годзе 360 кабет з амаль 4 тысяч перадумалі забіваць дзіця і пакінулі яму жыццё.

«Калі пры тэракце гіне 20 ці 50 чалавек, пра гэта гаворыць увесь свет, мы шкадуем гэтых людзей, а ў Беларусі ў працэсе аборта штодня гіне 82 дзіцяці – і мы маўчым», – кажа Ларыса Гапоненка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі