Да тла: у Астравецкім раёне згарэў касцёл XVIII стагоддзя

Раніцай 6 чэрвеня ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна згарэў стары драўляны касцёл святога Яхіма. Па словах мясцовага жыхара, пчаляра Алеся Марозіка, хоць пажарныя і прыехалі хутка, “ужо не было чаго ратаваць”.

«Толькі выцягнулі кнігу 1887 года з архівамі, але нават яна напалова згарэла», — адзначыў ён, паведамляе “Наша Ніва”.

У Гродзенскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях пацвердзілі, што касцёл згарэў «да тла». Што сталася прычынай узгарання, невядома.

Касцёл святога Яхіма пабудаваны ў 1726 годзе. У 1915-м невялікі прамежак часу тут служыў каталіцкі святар, паэт і хрысціянскі дэмакрат Казімір Сваяк. Касцёл быў зачынены ў 1948-м, але вернуты вернікам і адбудаваны ў 1990-м. Імшы тут праходзілі штонядзелю, іх цэлебраваў ксёндз с суседніх Міхалішак.

Фота PhotoCentra.ru.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі