У Чырвоным касцёле пройдзе семінар аб сексуальнай рэвалюцыі і “пробнай сям’і”

семинар
У Мінску з 9 па 11 чэрвеня на базе касцёла святых сымона і Алены (Чырвонага) пройдзе семінар- майстар-клас для абаронцаў жыцця і сямейных каштоўнасцяў.

У праграме семінара – падрыхтоўка да правядзення лекцый у абарону жыцця і сям’і, павышэнне кваліфікацыі тых лектараў, якія ўжо працуюць у сферы абароны жыцця, паведамляе catholic.by.

Мерапрыемства пройдзе разам з экспазіцыяй перасовачнай выставы для моладзі ў абарону жыцця «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстаўка складаецца з 20 стэндаў і суправаджаецца мультымедыйнымі прэзентацыямі.

Семінар правядуць доктар тэалогіі і інструктар метаду распазнавання плоднасці Уладзіслаў Валаховіч, псіхолаг і педагог, тэолаг Іван Пузанаў, настаўнік метаду распазнавання плоднасці, інструктар школы натуральнага нараджэння педагог Наталля Пузанава, акушэрка і псіхолаг Вольга Чаркасава.

Адкрыццё семінарар 9 чэрвеня ў 18.00 прэзентацыяй выставы «Два шляхі: што абярэш ты?», пасля Іван Пузанаў зладзіць дыскусію пра “грамадзянскі шлюб”, інакш кажучы, “пробную сям’ю”.

Праблемнае поле семінара ахопіць пытанні штучнага апладнення, прапаганды гендэрнай ідэалогіі, інфармаванасці дзяцей пра немаральныя паводзіны, кантрацэпцыі, распазнавання плоднасці, фемінізму, сексуальнай рэвалюцыі, выхавання “асаблівых дзяцей”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі