Мітрапаліт Кандрусевіч праводзіў у апошні шлях кс. Шуткевіча

Гродно

У Гродне 7 чэрвеня пахавалі кс. Яна Шуткевіча, які ў 90-ых гадах адраджаў парафіі Каталіцкай Царквы ў Беларусі, кіраваў рэстаўрацыйнымі працамі ў Лынтупах, Камаях, Лучаі, Паставах, Мінску.

Святара пахавалі на гарадскіх могілках па вул. Касманаўтаў побач з магілай маці, паведамляе grodnensis.by.

Пахавальную Імшу ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім) узначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у саслужэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і дапаможнага біскупа Гродзенскага Юзафа Станеўскага.

Святар, які нарадзіўся ў сям’і графа Тышкевіча пад Вільнюсам, але мусіў хавацца пад іншым прозвішчам, «служыў усім народам і культурам, нікога не дзяліў, ахвяраваўся і беларусам, і палякам, і літоўцам», – нагадаў у гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч.

Святар памёр на 85-ым годзе жыцця.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі