Святар-медык: Мы павінныя адмовіцца ад гульні ў Бога

Витебск
У Віцебску 9-10 чэрвеня прайшла XIII Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы медыцынскай этыкі ў сучасным свеце», арганізаваныя з ініцыятывы каталіцкай Віцебскай дыяцэзіі і медыкаў – прафесуры Віцебскага медуніверсітэта.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі замежныя навукоўцы – прафесар Папскай акадэміі навук мансеньёр Жак Судо, дырэктар гінекалогіі ўніверсітэцкай клінікі «Агасціна Джамелі» і дырэктар Міжнароднага навуковага інстытута Паўла VI Каталіцкага ўніверсітэта Святога Сэрца ў Рыме прафесар Рыкарда Марана, медыкі і святары з Расіі, Польшчы і Шры-Ланкі, паведамляе  catholic.by.

Падчас канферэнцыі былі ўзнятыя пытанні педыятрыі і духоўныя аспекты барацьбы з абортамі і эўтаназіяй.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Андрэй Андрушкін і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

«Якасці, якія мы хочам бачыць у дзіцяці, не могуць быць атрыманы праз налады некалькіх нуклеацідаў. Дзіця патрабуе любові, цярплівасці, клопату і прысутнасці вакол сябе бацькоў, уключаючы бацьку. Думаць інакш — гэта пераацэньваць разуменне біялогіі і ролю генаў у вызначэнні таго, кім мы з’яўляемся. Мы павінны адмовіцца ад гульні ў Бога», – падкрэсліў святар з Францыі Жак Судо, даклад якога «Ідэальнае дзіця» выклікаў вялікую цікаўнасць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі