Каб у Мінску з’явіўся сквер Вайніловіча, патрэбна падтрымка гараджан

kasciol

На наступным тыдні ў Менгарвыканкаме будуць прымаць рашэнне адносна перайменавання сквера каля Чырвонага касцёла ў гонар яго заснавальніка, палітыка і грамадскага дзеяча Эдварда Вайніловіча.

“Паводле абазнаных людзей, сітуацыя 50/50. «Папрацавалі» камуністы ўсіх масцей. Тэрмінова патрэбныя заявы грамадзянаў за перайменаванне”, — адзначыў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

BCHD.INFO прыводзіць прыкладны тэкст звароту:

У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
220030, пр. Незалежнасці, 8
Грамадзяніна (грамадзянкі)
Які (якая) пражывае па адрасе

ЗАЯВА

Прашу Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт надаць скверу ў межах комплексу будынкаў касцёла святых Сымона і Алены, дамоў №17 і 19 па вул. Савецкай і №4 па вул. Свярдлова імя выбітнага беларускага дзеяча, фундатара касцёла святых Сымона і Алены Эдварда Вайніловіча.

Эдвард Вайніловіч – чалавек, які ў цяжкія часы напрыканцы ХІХ – напачатку ХХ стагоддзя зрабіў вельмі шмат для дабрабыту і духоўнага развіцця жыхароў Мінска і агулам усіх беларусаў. Гістарычная справядлівасць патрабуе, каб імя Эдварда Вайніловіча было ўшанавана ў Мінску.

Дата

Подпіс

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі