Хлуслівая аргументацыя камуністаў
Цікавая аргументацыя камуністаў, якую прыводзіць “Наша Ніва”, супраць сквера імя Эдварда Вайніловіча ў сувязі з яго нібыта “рэзка негатыўным стаўленнем да ідэі беларускай дзяржаўнасці, з яго грэбаваннем беларускай нацыянальнай культурай, імкненнем пазбавіць беларускі народ яго суверэннага права жыць самастойна”. Пры тым што так ці інакш фундатар Чырвонага касцёла Вайніловіч спрыяў развіццю беларускай культуры, гаспадаркі і выступаў у падтрымку розных формаў беларускай дзяржаўнасці.
Камуністычны імпэт бы ды на вуліцу імя Кнорына – сучасніка Вайніловіча, які заяўляў: “Мы лічым, што беларусы не з’яўляюцца нацыяй, і што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжытыя”, на суседнія са скверам плошчу Мяснікова ці вуліцу Берсана, погляды герояў якіх былі блізкія да кнорынаўскіх.
Адсутнасць іх увагі да гэтай тапанімікі паказвае адно: галоўная прычына пратэсту – Вайніловіч быў ідэйным і палітычным ворагам камуністаў. І ўшанавання яго памяці ім вельмі не хочацца, тым больш у 100-ю гадавіну Кастрычніка.
Падтрымаць сквер Вайніловіча можна лістамі ў Менгарвыканкам альбо падпісацца тут.
Нагадаем, што Эдвард Вайніловіч (1847-1928) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч. Старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, Краёвай партыі Літвы і Беларусі, дэпутат Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі, мецэнат беларускага нацыянальнага руху і фундатар Чырвонага касцёла ў Мінску. Зараз у Каталіцкай Царквы ідзе працэс яго беатыфікацыі.
Максім Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)