Рух «За Свабоду» запрашае на Летнюю Школу «Блізкая ўлада» ў Беластоку

19105703_1917664221834714_9126183337035051721_n

“Рух за Свабоду” распачынае прыём заявак на летнюю школу “Блізкая ўлада”, якая пройдзе 15-21 ліпеня ў Беластоку, Польшча.

Падчас летняй школы ўдзельнікі і ўдзельніцы:

  • пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы мясцовага самакіравання Польшчы і Беларусі, механізмамі правядзення кампаній вырашэння мясцовых праблем;
  • паспрабуюць сябе ў ролі мэраў падчас дзелавой гульні;
  • сустрэнуцца з кіраўніцтвам Беластоку, з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага асяродку на Беласточчыне;
  • пагутараць з палітолагамі, эканамістамі, журналістамі, палітыкамі з Беларусі і Польшчы.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • жаданне даведацца пра механізмы прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні, пра адрозненні паміж сістэмамі самакіравання ў Беларусі і Польшчы альбо жаданне паспрабаваць сябе ў якасці кандыдата/кі ў дэпутаты на мясцовых выбарах-2018.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары Школы бяруць на сябе аплату праезду, пражывання і дапамогу ў візавай падтрымцы.

Студэнты і студэнткі Летняй Школы атрымаюць магчымасць наведаць музычны фэст “Басовішча”.

Дэдлайн падачы заяўкі – 25 чэрвеня. Вынікі адбору будуць абвешчаны да 1 ліпеня. Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі