Духі, парталы і загаворы: у Бярэзінскім запаведніку адкрыўся Цэнтр міфалагічнага турызму

Центр мифологического туризма_4

Цэнтр міфалагічнага турызму адкрыўся ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Ён уключае музей міфалагічных істот, экспазіцыю пад адкрытым небам «Міфалагічны хутарок» і экалагічную сцежку «У краю міфаў».

Ідэя ініцыятывы складаецца ў тым, каб расказаць пра беларускую прыроду, выкарыстоўваючы вобразы з міфалогіі, перадае БелТА.

Так, у аснове канцэпцыі музея ляжыць мадэль «Сусветнага дрэва». Тут турыстаў чакае свет міфалагічных істот і духаў, адноўлены з дапамогай тэатралізаваных гукавых і светлавых інсталяцый. Таксама музей абсталяваны малой сонечнай электрастанцыяй.

На экасцяжыне размешчана 17 інсталяцый, створаных беларускімі дызайнерамі і скульптарамі: Русалка, Аржавейнік, Палявік, Пушчавік і іншыя. Па ёй будзе праводзіцца начная экскурсія, пры гэтым неабходна будзе прайсці праз асаблівы партал і вымавіць загавор, каб засцерагчы сябе ад цёмных сіл.

Цэнтр міфалагічнага турызму створаны ГА «Адпачынак у вёсцы» і Бярэзінскім запаведнікам па праекце «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканоміцы», фінансаванаму ЕС і рэалізуемаму Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі