У Баранавічах біскуп Дзям’янка ўзначаліў Кангрэс па праблемах сям’і

Демьянко
У Баранавічах 23-25 чэрвеня прайшоў ІІ Агульнабеларускі кангрэс сем’яў, арганізаваны Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і прысвечаны тэме адносінаў у сям’і.

Удзел у кангрэсе ўзялі больш за 100 чалавек, у тым ліку – дарадчыкі сямейнага жыцця, сямейныя кансультанты, удзельнікі курсаў сямейнага жыцця, паведамляе catholic.by.

Пасля агульнай малітвы з дакладам выступіў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка – старшыня Рады па справах сям’і пры епіскапаце Беларусі. Біскуп Пінскі засяродзіўся на дакуменце Сінода біскупаў “Amoris leticiae”, які акрэслівае важнейшыя моманты ў сямейным душпастырстве.

Таксама былі абмеркаваныя праблемы, з якімі сутыкаюцца муж і жонка ў сужэнскім жыцці, і шляхі іх вырашэння.

Перад удзельнікамі выступілі таксама рэктар Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя Зыгмунта Лазінскага ў Пінску кс. Андрэй Рылка, які прадставіў філасофскую канцэпцыю чалавека апошніх стагоддзяў, і псіхолаг і хрысціянскі псіхатэрапеўт Наталля Пан, якая разважала пра «камунікацыю з сабою».

Асобная ўвага была ўдзелена тэме камунікацыі з усыноўленымі дзецьмі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі