У Вільнюсе беатыфікавалі арцыбіскупа Матулёніса – біскупа Магілёўшчыны

Вильнюс
В Вільнюсе 25 чэрвеня адбылася цырымонія беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, які ў свой час служыў біскупам-памочнікам Магілёўскай мітраполіі Каталіцкай Царквы.

Удзел ва ўрачыстасці ўзялі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскі Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп  Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, паведамляе catholic.by.

У Вільнюс таксама прыехала вялікая дэлегацыя свецкіх вернікаў, якія літоўскія іерархі прывіталі па-беларуску.

Арцыбіскуп Тэафілюс Матулёніс – вязень СІЗА Лефортава, Салаўкоў, Уладзімірскага цэнтрала. 18 снежня 1946 года ён быў арыштаваны і абвінавачаны ў тым, што заклікаў духавенства да барацьбы супраць савецкай улады, укрываючы ад арыштаў святароў. Ён памёр 20 жніўня 1962 года ў Шадуве, знаходзячыся фактычна пад хатнім арыштам, у ізаляцыі ад вернікаў.

Працэс яго беатыфікацыі быў пачаты ў 1990 годзе і доўжыўся 16 гадоў.

Літоўскі епіскапат прыняў рашэнне правесці беатыфікацыйную Імшу не ў Кайшадорскай дыяцэзіі, дзе знаходзяцца парэшткі мучаніка, а ў Вільнюсе, каб у ёй маглі ўдзельнічаць больш пілігрымаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі