У Нясвіжы пры будаўнічых працах пашкодзілі касцёльную браму

C16F17BA-D380-457E-81C5-E65EFA23AFBA_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s
У Нясвіжы пашкодзілі браму каля касцёла Божага цела, якая разам з храмам уключаная ў спіс каштоўнасьцяў катэгорыі „0“. Пра гэта ў Facebook паведаміў гісторык Мікола Іваноў. «І як заўжды ў нас з рэстаўрацыяй: ніхто ні за што не адказны. Заляпаюць як-небудзь і скажуць, што так і было», — адзначыў ён.

Аднак, па словах мясцовага ксяндза Пятра Шрамко, з агароджай нічога сур’ёзнага няма, паведамляе Радыё Свабода

“Браму ўжо перакладалі некалькі разоў. І ў 1970-я гады было разбурэнне. Як бы не хацелі, палову агароджы давядзецца перакладаць, бо яна ў аварыйным стане”, – заявіў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
01.07.2017 Здарэнні| Тэгі:




Блогі