Лукашэнка выдзеліць грошы на Каложскую і Спаса-Праабражэнскую цэрквы

Kalozha_-_Каложа_-_panoramio

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнні савета фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні 369 834 рублёў на фінансаванне творчых праектаў.

Грошы накіруюць на рэстаўрацыю і капітальны рамонт Барысаглебскай (Каложскай) царквы XII стагоддзя ў Гродне і кансервацыю Княжацкай вежы Крэўскага замка XIV стагоддзя, а таксама на таніраванне адслоеных роспісаў XVIII – XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя ў Полацку.

Па матэрыялах прэс-службы прэзідэнта

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі