Запрашаюцца жадаючыя ў экуменічнае паломніцтва Беласток – Вільнюс

Белосток
Юбілейная – ХХV – пешая экуменічная пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня пачнецца  16 жніўня пад дэвізам «Любі» (Мц 22, 37).

У Гродна пілігрымы прыйдуць 18 жніўня, у Вільню – 24 жніўня. Гэтым разам пілігрымка прымеркаваная да 90-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Вастрабрамскай, паведамляе grodnensis.by.

За 9 дзён пілігрымы пройдуць каля 280 км, наведваючы па дарозе каталіцкія і праваслаўныя святыні.

Цалкам маршрут выглядае так: Беласток – Шудзялова – Кузніца – Гродна – Азёры – Новы Двор – Радунь – Бутрыманцы – Яшуны – Вільня.

Аб жаданні далучыцца да пілігрымаў трэба паведаміць да 20 ліпеня каардынатару пілігрымкі з беларускага боку кс. Паўлу Безляповічу па тэлефоне +375 (29) 266-77-03

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі