У Беларусі абмеркавалі пралайф-супрацу з палітыкамі з ЗША, Канады і ЕС

1499504789_19904686_1451102858304851_731996205_n

7 ліпеня ў Менску адбылася сустрэча беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў з палітыкамі з Еўрапейскага саюзу, ЗША і Канады, на якой былі абмеркаваныя пытанні супрацы ў галіне абароны жыцця, абмену досведам і арганізацыі супольных мерапрыемстваў. Адно з такіх мерапрыемстваў папярэдне запланавана на лістапад 2017 года.

У сустрэчы ўдзельнічалі кангрэсмен Палаты Прадстаўнікоў ЗША ад Рэспубліканскай партыі Крыс Сміт (Chris Smith), дэпутат Палаты абшчын Канады ад Кансерватыўнай партыі Дын Элісан (Dean Allison) і палітычны дарадца Еўрапейскай народнай партыі Хуан Магас (Juan Magaz), паведамляе BCHD.INFO.

Беларускі бок на сустрэчы прадстаўлялі сярод іншых сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова, галоўны рэдактар хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info Максім Гацак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі