Фэст Маці Божай у Тракелях: “Фацімскае пасланне – Божае святло ў цемры атэізму”

Трокели
У Тракелях блізу Гродна ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў 7-8 ліпеня прайшоў традыцыйны фэст у гонар Маці Божай, прысвечаны гэтым разам 100-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

Кульмінацыйную – начную – святую Імшу ўзначаліў госць: мітрапаліт Рыжскі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч, заключную – апоўдні 8 ліпеня – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.

Напрыканцы фэста быў прачытаны акт аддання Гродзенскай дыяцэзіі ў апеку Божай Маці.

Нагадаўшы, што Маці Божая звярнулася да чалавецтва падчас Першай сусветнай вайны, развязанай першым канцлерам Германскай Імперыі Ота фон Бісмаркам, які кпіў з славутага казання Хрыста на гары, мітрапаліт падкрэсліў: «Як лек ад магчымых фізічных і духоўных бедаў Яна праз фацімскіх дзяцей Люцыю, Францішка і Жасінту пакінула нам лек — малітву і навяртанне. Гэтым самым яна быццам паўтарыла словы Езуса, які заклікаў да няспыннай малітвы і пакаяння».

«Фацімскае пасланне насамрэч было Божым святлом у цемры атэізму і надзеяй на выйсце з яе», –  падкрэсліў арцыпастыр.

На завяршэнне гаміліі іерарх нагадаў, што праз 100 гадоў Фацімскае пасланне не страціла сваю актуальнасць, бо «цемра атэізму трансфарміравалася ў цемру секулярызму і маральнага рэлятывізму».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі