Пад Кобрынам пабудавалі касцёл замест разбуранага ў СССР
У вёсцы Гарадок блізу Кобрына 8 ліпеня быў асвечаны новы касцёл – святыня парафіі Хрыста Добрага Пастыра.
Новы храм, узяўшы ўдзел ва ўмураванні вуглавога камяня, асвяціў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка, паведамляе catholic.by.
«Сёння мы дзякуем Пану Богу за дар новай святыні, пабудаванай дзякуючы старанням мясцовых вернікаў на чале з іх пробашчам кс. Чэславам Ёйкам FDP, а таксама дзякуючы салідарнай дапамозе Паўсюднага Касцёла», – прывітаў вернікаў біскуп Дзям’янка.
“Кожны касцёл, – нават вельмі бедны і сціплы, – з’яўляецца вялікай, бясконцай і невычэрпнай скарбніцай розных дароў і ласкаў. Гэтыя дары зыходзяць на нас — жыхароў вёсак, мястэчак, гарадоў, на нашыя сем’і і на кожнага з нас паасобку. Касцёл — дом Караля каралёў і дом Пана Бога. У Касцёле мы атрымліваем святы хрост, які змывае першародны грэх і робіць нас хрысціянамі і спадкаемцамі нябеснага валадарства», – адзначыў біскуп.
Гісторыя каталіцкай парафіі ў гэтай мясцовасці налічвае больш за 500 гадоў. Папярэдняя парафіяльная святыня, пабудаваная ў 1633 годзе каралём Уладыславам IV, была разбурана ў часы атэізму.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)