Суд прысудзіў «бацюшку са свастыкай» да трох гадоў пазбаўлення волі

burykin_nn-b27ft

Суд Заводскага раёна Мінска 10 ліпеня прысудзіў былога настаяцеля праваслаўнай царквы ў пасёлку Гатава Канстанціна Бурыкина, вядомага з-за сваіх татуіровак як «бацюшка са свастыкай», да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Святар прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 і ч.3 арт.295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), перадае БелТА.

Яго затрымалі восенню 2016 года за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі: рэвальвера сістэмы Наган і пісталета Браўнінг ўзору 1910 года. Абодва былі непрыдатныя для стральбы, але пасля малаважнага рамонту маглі б зноў функцыянаваць. Падчас ператрусу ў яго дома таксама выявілі нацысцкую літаратуру і атрыбуты.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі