Нік Вуйчыч едзе ў Беларусь на 500-годдзе Бібліі Скарыны

Вуйчич
Славуты хрысціянскі прапаведнік Нік Вуйчыч, – чалавек без рук і ног, – прыедзе ў Брэст на святкаванне 500-годдзя першай друкаванай беларускай кнігі: Бібліі Францішка Скарыны.

Выступленне прапаведніка адбудзецца 15 верасня ў брэсцскім Лядовым палацы па ініцыятыве гарадской супольнасці Евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў «Збаўленне», паведамляе katolik.life.

Лядовы палац разлічаны на 3 тысячы пасадачных месцаў. Адказны рэдактар выдавецтва «Крынiца жыцця» Саюза ЕХБ у Беларусі Васіль Трубчык паведаміў, што прадавацца квіткі будуць па два: іх змогуць набыць адно тыя вернікі, якія прывядуць разам з сабой іншага чалавека, далёка ад рэлігійнай практыкі.

Калектыўныя заяўкі ад цэркваў для набыцця квіткоў ад цэркваў можна дасылаць у царкву «Збаўленне».

У Мінску ў 2016 годзе Нік Вуйчыч сабраў шматтысячную аўдыторыю ў «Мінск-Арэне».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі