Каталікі Піншчыны ўшанавалі памяць знішчаных ў концлагеры 18-і святароў
Каталікі Піншчыны 9 ліпеня маліліся аб вечным спачынедля 18-і каталіцкіх святароў Пінскай дыяцэзіі, што загінулі пакутніцкай смерцю ў ліпені 1942 года.
18 святароў былі арыштаваныя 13 ліпеня і змешчаныя ў Баранавіцкую турму, потым – у канцэнтрацыйны лагер смерці ў Калдычэве. У большасці яны былі выпускнікамі Пінскай духоўнай семінарыі.
“Пасля тых страшных падзеяў вернікі парафіяў Баранавіцкага рэгіёна на доўгія дзесяцігоддзі засталіся без душпастырскай апекі і сакрамэнтальнай паслугі, нібы авечкі без пастыра”, – нагадаў з трагічнай нагоды біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка, паведамляе catholic.by.
“Заахвочваю ўсіх вас у сваіх парафіях памаліцца за загінуўшых душпастыраў. Калі ў вашай святыні яшчэ няма памятнага знаку, дзе да канца жыцця служыў той ці іншы святар-мучанік, які аддаў жыццё за сваю паству, належыць змясціць яго як напамін для нашчадкаў, захоўваючы адпаведныя нормы”, – звярнуўся да вернікаў біскуп Дзям’янка.
Іерарх маліўся аб закатаваных ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Гарадзішчы 13 ліпеня, дзе ўзначаліў святую Імшу аб пакліканнях да Божай службы.
Загінулыя – ксяндзы Альфонс Аляшчук, Лявон Буйноўскі, Юзаф Бартушак, Тадэвуш Гжэсяк, Уладзіслаў Клімчак, Мечыслаў Кубік, Уладзіслаў-Зыгмунт Паўлоўскі, Баляслаў Руткоўскі, Вінцэнт Студзінскі, Францішак Улінскі, Уладзіслаў Вархаповіч, Тамаш Менцёр, Вітольд Івіцкі, Ян Язерскі, Юзаф Казлоўскі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)