Хрысціянскіх музыкаў запрашаюць да ўдзелу ў фестывалі “Laudato Si”

фестиваль
У пасёлку Беразінскае бліз Маладзечна  12-13 жніўня пройдзе фестываль хрысціянскай музыкі  “Laudato Si”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, паведамляе catholic.by.

У першы дзень фестывалю пройдзе конкурснае праслухоўванне, а таксама супольная малітва. У другі дзень адбудзецца ўрачысты гала-канцэрт.

Для ўдзелу ў фестывалі патрэбна падрыхтаваць 2 спевы хрысціянскага зместу і даслаць сваю анкету на адрэсу laudatosi.post@gmail.com.

Для музыкаў будуць забяспечаныя гукавое абсталяванне, начлег і пасілак.

Кошт удзелу ў фестывалі – 5 рублёў. Для гуртоў колькасцю 2-5 чалавек – 4 рублі з чалавека, для гуртоў больш за 5 чалавек – 3 рублі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі