У Беларусь не ўпусцілі зверхніка БАПЦ

lohin

14 ліпеня каля 18:00 на ўездзе ў Беларусь ў памежным пункце пропуску “Новая Гута” (Гомельская вобласць) быў затрыманы сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, архіяпіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслаў (Логін), які ехаў на 7-ы з’езд арганізацыі.

Яму было заяўлена пра забарону ўезду ў Беларусь, пастаўлены адпаведны штамп у пашпарт, паведамляе “Трезвый взгляд”.

Беларускія памежнікі паводзіліся карэктна, але прычыны забароны ўезду ў Беларусь, як і тэрміну забароны назваць не змаглі, бо, з іхніх словаў, яны гэтага не ведаюць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі