Грэка-каталікі нагадалі жыхарам Полацка пра 500 гадоў Бібліі Скарыны (фотарэпартаж)
Уваходам у Полацк 15 ліпеня з малітоўным спевам завяршылася XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк.
Пілігрымка прайшла пад дэвізам ад Францішка Скарыны з выдадзенай ім 500 гадоў таму Бібліі на беларускай мове: «Людемъ посполитымъ к доброму научению».
Да грэка-каталікоў з розных гарадоў Беларусі далучыліся манахі-базыляне з Украіны, якія адмыслова ўзялі ўдзел у пілігрымцы, каб ушанаваць гістарычную спадчыну свайго ордэна, дзейнасць якога некалі рэалізоўвалася на Віцебшчыне.
Цягам пяці дзён, ідучы праз амаль няспынны дождж, пілігрымы маліліся словамі малітваў, складзеных Францішкам Скарынам.
Кожны дзень пілігрымкі быў прысвечаны адмысловым развагам: «Праслаўляем Імя Ісуса», «Пакланяемся Крыжу Госпада», «Узвялічваем Маці Госпада», «Ушаноўваем апосталаў і сведкаў веры», «Дзякуем Богу за бацькоў у веры».
Адразу па ўваходзе ў горад грэка-каталікоў у саколках з надпісам “500 гадоў беларускай Бібліі” прывіталі вернікі мясцовай супольнасці праваслаўных-стараабрадцаў, духоўны кіраўнік якіх Пётр Арлоў традыцыйна паклапаціўся пра гарбату і пасілак для шматлікіх гасцей.
Па цэнтральных вуліцах горада вернікі скіраваліся да Полацкай Сафіі – месца, дзе былі закатаваныя манахі-грэка-каталікі і ў якім цяпер немагчыма зладзіць набажэнства, бо сабор з’яўляецца музеем. Набажэнства, якое ўзначаліў настаяцель полацкай парафіі святога Язафата Кунцэвіча а. Аляксандр Шаўцоў, адбылося проста ля муроў Сафіі.
Наступным ранкам у полацкай царкве святой Параскевы адбылася заключная ўрачыстая Боская Літургія, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)