Марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцы

росица

Ушанаваць росіцкіх мучанікаў бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча сёлета можна будзе 4-5 жніўня. Як заўсёды, летнія ўрачыстасці пачынаюцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і скончыцца святой Імшой 5 жніўня ў 12.00, паведамляе Catholic.by.

У Росіцу традыцыйна таксама будуць арганізоўвацца пешыя пілігрымкі:

Барысаў-Росіца (8 дзён) – з 28 ліпеня па 4 жніўня, запіс па тэлефоне: 8033 3559660 (а. Вадзім)

Полацк-Росіца (4 дні) – з 1 па 4 жніўня, запіс па тэлефоне: 8029 7130233 (а. Аляксандр)

Друя-Росіца (3 дні) – з 2 па 4 жніўня, запіс па тэлефоне: 8033 3708819 (а. Канстанцін)

Аўтобусная пілігрымка Мінск-Росіца – запіс па тэлефоне: 8044 7090301 (Ірына). Выезд 4 жніўня ў 17.00 ад ст.м. Усход.

Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне і для наведвання вёскі, пры сабе трэба мець пашпарт.

Праграма ўрачыстасцей:

Пятніца, 4 жніўня

18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)

19.30 — кароткая рэклама фотапраекта «Крыж»

19.40 — Акафіст (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)

20.30 — ушанаванне Юбілею 500-годдзя Бібліі Скарыны

21.50 — Нешпары за памерлых

22.30 — Адарацыя (малітва праслаўлення)

Субота, 5 жніўня

24.00 — урачыстая святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)

02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа

03.30 — Росіцкі крыжовы шлях

06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі

06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)

08.00 — Ютрань

09.00 — Ружанец з разважаннямі, таямніцы радасныя

10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі «Светач»

11.00 — прэзентацыя евангелізацыйнага фотапраекта «Крыж»

12.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі