У Салігорскім раёне высвецілі пяцёх новых дыяканаў ХВЕ

1500066992424640

9 ліпеня ў трох цэрквах хрысціян веры евангельскай Салігорскага раёна пяць братоў былі высвечаныя ў сан дыякана. На ранішнім набажэнстве ў царкве вёскі Вейна быў пасвечаны на служэнне Аляксандр Грыцкевіч. У пасвячэнні ўдзельнічалі намеснікі біскупа Аб’яднання ХВЕ ў Мінскай вобласці Міхаіл Грынько і Сяргей Стасілевіч, а таксама старэйшы рэгіянальны пастар Анатоль Ермаковіч.

У гэты ж час на ранішнім служэнні ў царкве ў вёсцы Паварчыцы на дыяканскае служэнне былі высьечаныя Дзмітрый Купрыяновіч, Вадзім Гаргун і Марцін Ліхтар. У пасвячэнні прынялі ўдзел біскуп Аб’яднання ХВЕ ў Мінску і Мінскай вобласці Мікалай Стасілевіч, яго намеснік Міхаіл Вайніловіч, а таксама служыцелі Салігорскага рэгіёна: Канстанцін Мікула і Максім Букацін, перадае ОЦХВЕ.БЕЛ.

На вячэрнім набажэнстве ў Салігорскай царкве «Хрыстос для ўсіх» пры ўдзеле ўсяго кіраўніцтва абласнога Аб’яднання і рэгіёну на дыяканскае служэнне быў пасвечаны Алег Шляга.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі