Украінскі гурт «Кана» выступіць на сустрэчы моладзі ў Івянцы

2017-07-17-9Y2B0246

Госцем чарговай каталіцкай Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, якая пройдзе з 28 па 30 ліпеня, стане ўкраінскі гурт «Кана».

«Кана» — хрысціянскі гурт, які існуе з 2005 года. Музыка гурта — гэта сумесь фольк-року і поп-музыкі, узбагачаная джазавымі элементамі. Значны ўплыў на музычнае развіццё гурта зрабіў польскі гурт NewLife’m.

Выступленне «Каны» дапоўніць праграму моладзевай сустрэчы ў Івянцы. Сёлета там выступіць таксама францішканскі семінарыйны гурт Pokój i dobro ды польскі джазмен і евангелізатар Ян Будзяшак, паведамляе Catholic.by.

Малітоўная сустрэча ў Івянцы для моладзі ў гэтым годзе пройдзе 28–30 ліпеня пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

Зарэгістравацца на ўдзел можна па спасылцы››

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі