Вікарый Патрыярха Кірыла прыняў удзел у моладзевым злёце БПЦ

SLE_0609

15 ліпеня праваслаўны епіскап Люберацкі Серафім, вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, і епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі ўсяночнае трыванне ў крыптавым храме Нараджэння сумленнага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана кафедральнага сабора Раства Хрыстова ў Салігорску.

Епіскап Серафім, які з’яўляецца старшынёй Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы, прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў летнім злёце моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Злёт праходзіў 14-16 ліпеня на базе лагера «Святая Русь» пры прыходзе храма Святой Жываначальнай Тройцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Падчас набажэнства епіскап Антоній выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва з епіскапам Серафімам для развіцця моладзевага служэння ў Царкве. У сваю чаргу епіскап Серафім перадаў молячымся блаславенне Патрыярха Кірыла, падкрэсліў важнасць моладзевай місіі Праваслаўнай Царквы, а таксама адзначыў, што веліч салігорскага кафедральнага сабора Раства Хрыстова кажа пра веліч душы салігарчан, якія збудавалі гэты храм.

Па завяршэнні усяночнага чування ўладыка Серафім наведаў Пакроўскі храм у вёсцы Чыжэвічы — паўночным прыгарадзе Салігорска, дзе ў 1913-1934 гадах настаяцелем быў свяшчэннамучанік Іаан Панкратовіч, 80-годдзе з дня смерці якога адзначаецца сёлета. Біскуп азнаёміўся з экспазіцыяй Царкоўна-гістарычнага музея Слуцкай епархіі, размешчанага на базе Духоўна-адукацыйнага цэнтра парафіі.

16 ліпеня епіскапы Серафім і Антоній здзейснілі Боскую літургію свяціцеля Іаана Златавуста ў храме Святой Жываначальнай Тройцы ў Салтанаўшчыне. Распачалося набажэнства роўна апоўначы.

Па чытанні Евангелля епіскап Серафім растлумачыў апавяданне аб вылячэнні Збаўцам расслабленага (Мц. 9:1-8), нагадаўшы, што ў сэрцы хрысціяніна павінны панаваць глыбокая вера і непадзельная надзея на Бога.

У храме маліліся ўдзельнікі моладзевага злёту — юнакі і дзяўчаты з усіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Па адпусце Літургіі епіскап Антоній падзякаваў кіраўнікам епархіяльных аддзелаў па працы з моладдзю за працу згуртавання маладых людзей у Хрысце, падзякаваў усім удзельнікам злёту за гарачую веру і заклікаў ніколі не адступаць ад абранага шляху хрысціянскага жыцця. Архіпастыр асабліва адзначыў заслугі настаяцеля Свята-Траецкага храма протаіерэя Алега Абрамовіча, які ўнёс вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку злёту. Айцец Алег праводзіць сістэмную работу з моладдзю, з’яўляючыся арганізатарам лагера «Святая Русь» і каардынатарам праваслаўных валанцёраў, аб’яднаных у брацтва Перамянення Хрыстова.

Па завяршэнні набажэнства адбылася агапа — сустрэча па ўзоры раннехрысціянскіх трапез. У нефармальнай абстаноўцы епіскапы Серафім і Антоній пагутарылі з моладдзю і адказалі на мноства пытанняў.

16 ліпеня ў парафіяльным доме храма вялікамучаніка Георгія Перамаганосца ў Нясвіжы адбылася нарада епіскапа Любярэцкага з кіраўнікамі епархіяльных аддзелаў БПЦ па справах моладзі. Яно стала адным з заключных мерапрыемстваў гадовага злёту моладзі БПЦ.

Удзел у сустрэчы прынялі старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын і прадстаўнікі ўсіх епархій БПЦ. Кіраўнікі епархіяльных аддзелаў прадставілі прэзентацыі моладзевага служэння ў сваіх епархіях, адзначае Church.by.

Епіскап Серафім падзяліўся з прысутнымі планамі на будучыню. Так, павінна стаць традыцыяй правядзенне маладзёжных злётаў ва ўсіх епархіях РПЦ. Уладыка адзначыў станоўчы вопыт у гэтым кірунку, назапашаны Беларускай Праваслаўнай Царквой, а таксама падкрэсліў актуальнасць падрыхтоўкі агульнай злёту моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы.

Было закранута і пытанне фарміравання адзінай моладзевай інфармацыйнай прасторы РПЦ. Уладыка Серафім адзначыў важнасць адукацыйных моладзевых праграм, а таксама семінараў і курсаў павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па справах моладзі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі