Біскуп Касабуцкі ў Гудагаі: Малiтва – гэта як размова з мацi

Гудогай
У Гудагаі ў санктуарыi Адведзiнаў Найсвяцейшай Марыi Панны  15-16 ліпеня прайшлі ўрачыстасцi ў гонар Мацi Божай Шкаплернай.

Гэтым разам – пад дэвiзам «Насi шкаплер, малiся на ружанцы» – каталікі святкавалі адразу два юбілеі: 10-годдзе каранацыi цудоўнага абраза Мацi Божай Шкаплернай i 100-годдзе Фацiмскiх аб’яўленняў.

У Гудагай прыйшлі дзве пілігрымкі: роварная з Нарачы і пешая з Маладзечна, паведамляе catholic.by.

Першую святую Імшу для пілігрымаў ўзначаліў новапасвечаны святар а. Генрых Валейка OCD. Пасля святой Імшы распачаўся Крыжовы шлях на гудагайскай Кальварыі, які ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевiч.

Апоўначы санктуарый у Гудагаі заіскрыўся сотнямі агеньчыкаў – распачалася  начная працэсiя са свечкамi i святая Імша.

На наступны дзень цэнтральную ўрачыстасць у 12.00 узначалiў дапаможны бicкуп Мінска-Магілёўскі Юрый Касабуцкi, нагадаўшы падчас гаміліі, што адным з важных сродкаў сувязi з Марыяй з’яўляецца малiтва: «Малiтва – гэта як размова з мацi. Але мацi мы не заўсёды можам усё расказаць, з усiм падзялiцца, а Марыi можам адкрыць усе свае думкi, перажываннi i праблемы».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі