У Мінску адкрылася выстава пра 500-годдзе Рэфармацыі і беларускага кнігадрукавання
17 ліпеня ў Мінску ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” у Палацы Рэспублікі адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай 500-годдзю Рэфармацыі і беларускага кнігадрукавання.
У 1517 годзе Францыск Скарына надрукаваў першыя беларускія кнігі і тым самым паклаў пачатак беларускаму кнігадрукавання, а Марцін Лютар размясціў свае 95 Тэзісаў на дзвярах Замкавага касцёла ў нямецкім Вітэнбэргу і тым самым паклаў пачатак Рэфармацыі.
Выстава распавядае не толькі пра жыццёвы шлях Марціна Лютэра – тэолага, пісьменніка, заснавальніка лютэранскай (пратэстанцкай) царквы, чалавека, які пераклаў Біблію з лацінскай мовы на нямецкую, але і пра эпоху, у якую ён жыў, а таксама пра гісторыю Рэфармацыі ў цэлым. Свае творы, прысвечаныя беларускаму асветніку, прадстаўляе Ала Губарэвіч, якая працуе ў тэхніцы габелена.
Выстава арганізавана пасольствам Нямеччыны ў Беларусі, грамадскім аб’яднаннем нямецкай культуры «Масты», Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў.
Выстава адкрыта да 25 ліпеня з 11:00 – 19:00.
Фота Mikalai Malaščonak
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)