Польскія гусары ўшанавалі памяць каталікоў, растраляных блізу Гродна

гусары
Блізу Гродна ў вёсцы Навумавічы (форт №2) 15 ліпеня святой Імшой завяршылася пешая пілігрымка ад гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай, прысвечанае закатаваным падчас вайны святарам і вернікам Гродна і Ліпска.

Падчас святой Імшы святары і вернікі маліліся аб ахвярах Другой сусветнай вайны, просячы заступніцтва благаслаўлёнай Марыяны Бярнацкай, замучанай на гэтым месцы разам з аднавяскоўцамі. Мар’яна Бярнацкая сама прапанавала сябе ў закладнікі, папрасіўшы нямецкіх карнікаў замяніць ёю цяжарную нявестку.

Удзел ва ўрачыстасцях узялі гусары з розных месцаў Польшчы, якія прадстаўлялі розныя гістарычныя клубы. Два госця з Польшчы – Сабіна і Яцэк Пухала з Радама – з’яўляюцца сужэнкамі 42 гады і належаць да стралковага брацтва, якое сваім убраннем звязана з XVIII ст. і прадстаўляе шляхецкія традыцыі, паведамляе grodnensis.by.

“Мы з’яўляемся рэканструкцыйнымі групамі, праз што ўзгадваем пра традыцыю, гісторыю, падзеі мінулых гадоў, а адначасова пра каштоўнасці, якія былі значныя тады”, – кажа Яцэк Пухала, дадаючы, што для іх прыярытэтам з’яўляюцца патрыятызм, дабро, права і сям’я.

Сабіна Пухала дадае, што іх захапленне звязанае таксама з каштоўнасцю сям’і: “У нас чацвёра дзяцей і дзесяць унукаў. Для нас рэлігійныя каштоўнасці вельмі важныя, мы не ўяўляем без іх свайго штодзённага жыцця. Усе чальцы сям’і блізкія да Бога, цэняць нацыянальныя і сямейныя каштоўнасці”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі