У Друйскім кляштары пачаўся мастацкі пленэр – “Скарынер”

Друя
У Друі на базе каталіцкага кляштара пры парафіі Святой тройцы 23 ліпеня адбылося адкрыццё III Міжнароднага мастацкага пленэра, які праходзіць у гэтым годзе, з нагоды 500-годдзя выдання Францішкам Скарынам Бібліі па-беларуску, пад назвай “Скарынер”.

Друя
Па запрашэнні пробашча парафіі кс. Сяргея Сурыновіча ўдзел у пленэры бяруць 40 мастакоў: прадстаўнікі як “мінскай”, так і “віцебскай” школы жывапісу, а таксама творцы з Расіі.

Друя
Мастакі змаглі пазнаёміцца з творчымі здабыткамі двух мінулых пленэраў – частка працаў, створаных падчас папярэдніх форумаў жывапісу, склала мастацкую галерэю кляштара.

Друя
Гасцямі Друі падчас пленэра, які будзе доўжыцца цягам тыдню, стануць музыкі і літаратары – Аляксей Шэін, Піт Паўлаў, Вольга Акуліч, Адам Глобус.

Урачыстае закрыццё пленэру прызначанае на 30 ліпеня ў фармаце вернісажа, які будзе доўжыцца цягам дня. Напярэдадні адбудзецца ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі